Темы

Ёсць магчымасць зарабіць, будзе час на адпачынак

Ёсць магчымасць зарабіць, будзе час на адпачынак

На маё пытанне, чаму, замест таго, каб проста добра выспацца і адпачыць ад усялякіх заняткаў, вы летам ходзіце ў школу, каб папрацаваць, дзяўчаты ледзь не ў адзін голас сказалі, што зарабляць уласнай працай і мець свае грошы — гэта таксама вельмі крута, а глядзець, як іх табе адлічваюць, атрымліваць іх, распісвацца ў ведамасці насупраць свайго прозвішча — дадатковае задавальненне.

Школьная брыгада па пашыве пасцельнай бялізны і азеляненні тэрыторыі створана і працуе зараз пры гімназіі Глуска. Сюды ўваходзяць 30 чалавек, у асноўным дзяўчаты, хлопцаў толькі трое, яны займаюцца азеляненнем і добраўпарад-каваннем тэрыторыі, а дзяўчаты шыюць — швейным цэхам для іх на нейкі час стаў кабінет абслугоўваючай працы. Шыюць яны вафельныя ручнікі і пасцельную бялізну для дзіцячых садкоў і школ раёна.

Дзяўчаты рознага ўзросту працуюць у розных брыгадах, паколькі менавіта ад узросту залежыць працягласць і працоў-нага дня, і ўсёй працоўнай змены. Так, школьніцы ад 14 да 16 гадоў працуюць 10 дзён па 4 гадзіны 36 хвілін, старшая група швачак, ад 16 да 18 гадоў, штодня працуе 7 гадзін з перапынкам на абед, іх працоўная змена доўжыцца 13 дзён, да 16 ліпеня.

Работа для дзяўчат знаёмая, растлумачыла нам настаўніца абслугоўваючай працы гімназіі Аксана Грыгор’ева (працуе з дзяўчатамі па зменах разам з настаўніцай Марынай Грынявецкай). Усе неабходныя для пашыву бялізны швы яны вывучаюць у 9-м класе і для замацавання пройдзенага потым шыюць сабе пасцельную бялізну, так што да такой работы яны падрыхтаваныя. Ды і старанныя, хваліць сваіх вучаніц настаўніца, робяць усё добра, акуратна. Пры фарміраванні брыгады недахопу ў ахвотных не было, школьніцы насамрэч матываваныя да таго, каб зарабіць свае ўласныя грошы. Што да адпачынку, то для яго часу яшчэ хопіць, упэўнены дзяўчаты. А калі ў кішэні звіняць заробленыя табой манеты, адпачынак яшчэ больш прыемны і праходзіць яшчэ больш весела. І з гэтым цяжка не пагадзіцца.

Каментарый спецыяліста: Алена КІРЭЙ: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глускага райвыканкама:

— Арганізацыяй часовай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час займаецца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з аддзелам па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Фінансаванне работ ідзе са сродкаў бюджэту дзяр-жаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны на-сельніцтва. На набыццё неабходных матэрыялаў ужо патрачана 17 тысяч 300 рублёў. Усяго ж на занятасць школьнікаў выдзелена 36 тысяч 947 рублёў. Сяголета часовай занятасцю ў вольны час ахоплена 80 школьнікаў з СШ № 1, СШ № 2 і гімназіі, брыгады займаюцца пашывам вырабаў і азеляненнем тэрыторый.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Расписание заупокойных богослужений на кладбищах Глусского района по случаю Радоницы

23 апреля 2025
Читать новость
Здоровье

Как будет работать Глусская районная больница в праздничные и выходные дни?

23 апреля 2025
Читать новость
Общество

Прием граждан в Глусском райисполкоме 25 апреля проведет начальник главного управления юстиции облисполкома Андрей Столяров

22 апреля 2025
Читать новость
Актуально

К сведению жителей Глусского района

22 апреля 2025
Читать новость
Общество

Не позднее трех часов. Как проинформировать органы внутренних дел о сдаче жилья иностранцам

22 апреля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Апрель готовит сюрприз. Прогноз погоды на 23—27 апреля

22 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем